ЖЫЦЦЁ - КРЫНіЦА.
Дзіцячы Рай…
Ты ў такой далечы…
Дзяцінства Край - Дашкоўка-вёска…
Ой, збег бы я туды,..
калі б была магчымасць збегчы…
Чаму ўсё лепшае –
ў мінулым,.. так далёка ?..
Ці ёсць на Свеце нейкае такое месца,
дзе чалавек жыве,
як птах, на волі ?
Ці гэта яму толькі што здаецца,
у пошуках жыццёвых “лепшай долі” ?..
Маленства рвецца “крыху падаросліць”,
каб выйсці з-пад бацькоўскае апекі…
Юнацтва спешна шлях ад Дому мосціць
у Невядомае…
Бывай жа, кут маленькі !..
Усё. Дарослы. Вось ён – я, разумнік !
Жыццё прадоўжу – пад сваім кірункам !
…і, раптам, наступае час,
даволі сумны,
дзе – ўсё “не так”,
як ладзілася ў думках…
Усё ж, здаецца, добра…
Усё ж, “як трэба”…
Вось адбылося “Першае спатканне”:
дзяўчына-зорка, што упала з неба,
і аддала табе сваё каханне…
Упэўнены, што гэта – раз, і – назаўсёды !
Няма нікога
лепей на Зямным абшары !
І не бывае лепшай асалоды –
З каханай ноч бадзяцца
да усходу…
І вось – сям’я.
А, потым, гуртам – дзеці.
І разумееш - з мілай рай не “ў шалашы”…
Бо ты – мужчына.
і павінен: накарміць, абуць, адзець іх…
І хату збудаваць…
А на якія ж, брат скажы, “шышы” ?
…і – вось, упрогся ў працу,
быццам вол ты…
І – цягнеш, цягнеш,..
да апошніх жыл.
…работа, адпачынак, сон, работа зноўку…
і не заўважыш,
як жыццё сваё пражыў…
Але, ты – не гаруй,
і аднясіся да Жыцця з развагай:
жыві, як кажуць, да астатка донца !
Жыццё – крыніца…
Да жыцця ў нас смага,
таму жыццё на Свеце і бясконца…
Ёсць жонка любая,
унукаў надарылі дзеці…
Няўжо не бачыш, што ты - Багацей?
ЖЫЦЦЁ ПРАДОЎЖЫЦЦА –
ЖЫЦЦЁМ ТВАіХ ДЗЯЦЕЙ.
Нямала гэта…
Бо няма багацця - большага на Свеце.
_*_
(уначы, 16 верасня 2011г.)