Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Жыццё матылька

Сярэдняя: 5 (2 галасоў)

Толькі выбраушыся з калыскі,
Паляцела насустрач дню.
Бачу свет: я высока і нізка
Рэха летняга дня лаулю.

Крыльцы сталі мацней, і смага
Абляцець гэты велькі луг
Падсазнанне перамагала;
З жарам кінуушыся у круг

Такіх яркіх і жвавых рухау,
Такіх моцных і смелых сіл,
Не упрыкмеціла: вечар рушыу,
Сціснуу неба да зоркіх дыр.

Ноч скавала сваёй прахалодай,
І у пошуках каплі цяпла
Заляцела у куток і употай,
Крыльцы сціснуушы, прылягла.

Раптам яркае зарыва ноччу
Асвяціла акругу паусюль.
І адкрыушы нямоглыя вочы,
Крыльцы ймкнула свае датуль.

Нібы днем, стала цёпла крылам,
Яркі свет біу у вочы мне.
Яшчэ узмах- і мяне асляпіла.
Я згарала у гэтым агні...

24.12.10