Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Жыццё – наш Дом.

Сярэдняя: 4.3 (15 галасоў)

Ня ведаю – галоўнае ў жыцці што вам...
А я – жыву, з жыццёваю прастораю,
і не зьбіраю ў Памяць хлам,
душа каб не зрабілась хвораю.

Ад зайдрасці, і крыўды ўсё што – хлам !
Хвароба непрыкметна разрастаецца,
і выстаўляе на такі вас Срам,
што з вамі – аніхто ня хоча знацца.

Самаўзвышэнне аб сабе,
і фанабэрства – паказушная хламіда.
Самаўсхваленняў накладзіце хоць
штабЕль –
а хламны сметнік, а не Піраміда.

І, каб ня рушыла жыццё маё Бяда,
жыву я – добрымі пачуццямі сагрэты.
Цаню ўсё тое – што на сёння Бог мне
даў.
А то ж, глядзі – Ён адбярэ і гэта...
*+*
20 чэрвеня 2014 г.