Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Зіма - дзеля сэрца турма

Сярэдняя: 1 (1 голас)
Зіма - дзеля сэрца турма, Як быццам для індзейца рэзервацыя душы, І думак усіх маіх кастрацыя Нібыта Францыя памерам у Вішы, А касінерам лёхкіх загадалі: "НЕ дышы!". Эмоцыі блукаюць як бамжы, У галаве нажы і ператрусы, Усё плыве ў дзіравай лодцы, Як дзед Мазай і трУсы, Крычу: "Банзай!" ды толькі ў сне Бо перасохлі словы ў глотцы, Сырыя дровы псіхікі маёй, Дравішкі не гараць, нервішкі Здохлі па вайне ды вылезлі як кішкі І бегаюць свіннёй цяпер жалезнай Ды іржавай у пошуках спаткання З гурбам ці канавай. Чакаюць кубка яны з кавай Каб да вясны краіны правай Ілюзій уласных, мараў, мрой, чакання, Не скінуць у лева ў застой. Апошні бой яшчэ далёка, Сарока шчэ не скрала вока Бо лётала таксама ў запой З усёй птушынай грамадой. А крама талеры і грошы пазабыла У танцы з прывіднай ардой Там толькі дваццаць тысяч на чарніла Свядомасці, ментальнасці, магіла, дзевяць грам. Традыцыю пажэрлі вошы, І асавечаны народ Забыўшыйся на збіцень, мову, мёд, Свяшчэнную карову назвалі рубель, А моцы ўжо няма крычаць: "Го!Мель!" І я пад лёд нібы курмель, Свае мазгі схаваўшы ў хмель, Паехаў у шлях без тармазоў Чакаць сканчэння маразОў, Ды мне ў лункі на блясне атруты нехта кінуў карамель І думкі ў дом прыйшлі адмаразОў. Там толькі чуткі нібы прастытуткі Зноў па шашы, па галалёду, Ідуць, адберуць суткі і свабоду, ЗагОрнуць у пакункі ды замуруюць у іртуць Бо гэты снегапад Бастылія І мат.Ідылія душы Заснула як смаўжы, Галоўны мой цяпер камрад - Адлігі сонечны ўрад. А зараз фігі круціць мне зіма, Яна для логікі чума. Прыйдзе вясна, абудзіць дотыкі цяпла Для нерваў, пратэрмінОваных кансерваў летаргіі, Святла прамень уручыць галаве Каб Тауэр мазгоў З прылётам першага бусла вясенней літургіі Пазбавіўся халодных ланцугоў як алергіі Ды цвілі, што ў ім жыве, Ну а пакуль разбІлі ў "царкве" Псіхадэлічна лагер на дрыгве Вар'яцтва чэрці ў крыві І знахар бл..цтва смерці, Але усё роўна ты жыві Бо будзе думак поўна па вясне, Дэпрэсія схаваецца ў труне, А поўня ваўкалацтва Падорыць храм ляснога брацтва нам, Ваярскі гонар, красавік, Бо Чарадзей яшчэ не знік. Ён да людзей вяртаецца ў сне Каб мы ўваскрэслі па вясне, А ворагам нясе праклён. Лясун, ляснік, вазьмуцца за сякеры, Касу і дубальтоўкі вОзьмуць касінеры, Замест лопаты будуць біць рыдлёўкі І прападзе вусаты нацыі мяснік. Зноў на дудзе зайграюць волаты і вОўкі, Крывіцкага Алімпа і Парнаса вернуцца тусоўкі, Адродзіцца святая раса Як прыйдуць новыя Міндоўгі. Kobe 10 Mentality