Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Зіма сканала

Сярэдняя: 2.4 (5 галасоў)

Даўно не ўсхваляная ў вершах
і не ўзвялічаная ў песнях,
зіма сканала, не ўзімеўшы,
у дзень, далёка шчэ не весні.

І ў іншы свет без пахавання
сышла манераю нязвыклай:
надысь на досвітку, уранні,
міргнула знічкаю — і знікла.

Не засталася й на памінкі,
дзе планавалі справаздачу.
Таму сягоння без слязінкі,
вясновы град ламбаду танчыў.

23.02.2020