Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Зіма ў адзіночку не ходзіць

Яшчэ не ацэнена
Зіма ў адзіночку не ходзіць – Сыноў трох з сабою прыводзіць. З іх кожны – дзяцюк зухаваты На маму працуе заўзята: Удала,дакладна,з ахвотай Зімовую зладзіць работу. І першы з сыноў – гэта Снежань. Бялюткім пацешыць вас снегам, З вачэй вашых выцісне слёзы, Укусіць за вуха марозам. Зіму ён заўжды пачынае, А год каляндарны канчае. Другі сын Зімы – гэта Студзень. Уночы ўсе хаты застудзіць – Так робіць,каб сны адляцелі, Раней каб вы ўсталі з пасцелі. Ён – роўна Зіме палавіна, Пачаць год наступны павінны. Апошні за Студзенем – Люты. Пытае: “Ты добра абуты?” З бяздоннага меха ён снег падсыпае, Завеямі снежнымі двор замятае. Бывае ён злы.Але ж колькі злавацца? Урэшце,з Вясною яму сустракацца! Adidas