Зіма за горадам. Адліга.
Ў сцішэлай шэрані сады.
Не чутна птушак. Ў лесе ціха.
Замест сцяжынак скрозь сляды.
Ў сумёце спіць ядловец колкі.
І не шумяць асіны ўслед.
Бліжэй да вока сталі зоркі
І месяц згорбіўся, як дзед.
Ялінкі, быццам каралеўны,
Чакаюць свой завейны баль,
Калі мяцеліцы напеўна
Закружаць вальсам белых хваль.
© Copyright: Людмила Воронова Супрун, 2019
Свидетельство о публикации №119020400399