Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Апошнія водгукі

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Зімовы баль

Сярэдняя: 4.5 (11 галасоў)

Першазімкавы снег зіхатлівы
Над зямлей пухам белым ляціць,
Я сягоння надзвычай шчаслівы
І душа ў дзяцінства бяжыць,
Па скрыпучаму снегу ступае,
У марозную белую даль,
І няма ні канца ёй, ні краю,
Усюды белая чыстая шаль,
Завіруха гуляе іскрыстая,
Запрашае на казачны баль,
І танцуюць сняжынкі махрыстыя,
Пад ледзь-чутны завеі раяль .