Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Зімовыя забавы

Сярэдняя: 4.2 (5 галасоў)

Зімовыя забавы

Вёдры – шапкі свайго роду –
ёсць на снежных бабах.
Час марозу, снегу, лёду –
час зімовых забавак.

Кідаем адно ў другога
снежкамі-“гранатамі” –
цішыню двара глухога
парушаем надта мы.

Снегавую злепім бабу
з носам тоўстым – моркваю.
Рукавіцу ёй на лапу
апранём зімовую.

Прымацуем да абутку
мы канькі сталёвыя,
пабяжым па лёдзе хутка,
быстрыя, здаровыя.

Мы пры спадарожным ветры
раніцамі раннімі
мераем па снезе метры
лыжамі драўлянымі.

Малышы катаць папросяць
(шчокі ў іх ірдзяцца) –
саначкі на двух палоззях
па дарозе цягнуцца.

Ажыўляй, каманда, лёд ты
быстранькімі рухамі!
Шайбу цяжкую ў вароты
заганяйце клюшкамі!

Шапкі-вёдры дзеля смеху
ёсць на снежных бабах.
Час марозу, лёду, снегу –
час зімовых забавак.