Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Зірні ў акно

Сярэдняя: 3.4 (5 галасоў)

Зірні ў акно, там праступае сонца,
Зямля ўздрыгнула і змяніла звыклы шлях,
Хоць цемра і здавалася бясконцай...
Атланту моцы не стае стрымацца на нагах.

Што бачыш у акне? Я - Чалавека!
Эдэм для дзядзькі з бочкі з ліхтаром.
“З пакоя не выходзь, бо вернешся калекам”, -
Бубніць Іосіф, зноў за левым стоячы плячом.

Бадай не Францыя, але сваіх Бастылій
Ніхто і не збіраўся браць на штурм.
Туды нас неласкава запрасілі,
І ў твой пакой заявіцца вястун.

Твой выбар - заставацца вінаватым,
Як Йозэф К. падчас свайго “працэсу”.
Адзін на ўсіх прысуд даўно прыняты,
Не важна, хто ты, вучань ці прафэсар.

Карункі ў шыбах раптам счырванелі
І расцвілі - не скону гэта знакі.
Мы гэтай чырванню ўпэўненасць пасеялі
У сэрцах усіх аблудных небаракаў.