Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Злосны камарык

Яшчэ не ацэнена

Ваню сёння спазаранку
Усе чулі аж на ганку:
Так крычаў, што няма мочы
І заплюшчыў свае вочы.

А крычаў наш Ваня ноччу,
Бо камар ужыгнуў вочка.
Ходзіць бедны па пакоям
І няма яму пакоя.

Злосны Ваня – спраў хапае,
Ну а вока распухае.
Стаў ён думаць і гадаць,
Як крыўдзіцеля паймаць.

Абшукаў усё, што можна
А ўкус балючы моцна.
Таму трэба ізлавіць,
Камарышку правучыць.

Як адкрыў акно – здзівіўся:
Камар той за ноч змяніўся.
Тоўсты стаў, як гарбузок,
Не шавеліцца, замоўк.

Стала Вані вельмі дрэнна,
Вырашыў пусціць, напэўна.
Пашырэй адкрыў акно –
Скінуў камара на дно.