Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Злыбяда.

Яшчэ не ацэнена

Злыбяда.

Злыбяда адна не ходзіць
І свавольна там жыве,
Дзе гвалтоўню, стогны, сьлёзы
Ліюць гэтай злыбядзе.

Злыбяда - такая пошасьць,
Як тых сьлёзаў перап’е,
Зачынае людзям бойку
І вайну да іх вядзе.

Злыбяда вайной шалее,
Апіваецца крывёй,
Пад сьмяротную жалейку
Завіваецца зьмяёй…

Я жыву надзеяй млоснай,
Што часы тыя прыйдуць,
Чалавек без стогна, сьлёзаў,
Зжывець гэту злыбяду.
-28.09.20.