Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Злыя словы вострымі клінкамі...

Сярэдняя: 3.5 (11 галасоў)

Злыя словы вострымі клінкамі
Спаласуюць сэрца да крыві,
І , калі яно ў цябе не камень,
Паспрабуй з рубцамі пажыві.
Не шукай ні ў кога спачування:
Не бывае ў жорсткасці мяжы.
Пад натоўпу гучнае іржанне
Госпада распялі на крыжы.