Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Змярканне. Дж.Г.Байран

Сярэдняя: 4.7 (3 галасоў)

(Пераклад з англійскай)
Змярканне – гэта час, калі з галінак
Ліецца дзіўны пошчак салаўіны.
Калі пад павалокай вечаровай
Гучаць салодка закаханых словы.
Вада і ветрык музыкай глыбокай
Пяшчотна ласцяць слых мой адзінокі.
Кранаюча-вільготны кветкі ў росах,
Яскрава зоркі ўспыхваюць ў нябёсах.
Блакіт глыбей становіцца на хвалях,
У адценнях шэрых змрок лісцё хавае.
I ў небе, што пакуль яшчэ празрыста,
Усё цямней, загадкава-імгліста…
Дзень адыходзіць, хутка месяц устане.
Змярканне пад яго святлом растане…