Яшчэ міг - і зорка мая згасне,
З неба ціха долу ўпадзе.
Шчырае, нястоенае шчасце,
На сваіх пялёстках панясе.
Толькі загадаць паспей жаданне,
Покуль буду падаць з вышыні.
Там, дзе прызначаюцца спатканні,
Ў тваім сэрцы шчасця замігцяць агні.
Я ўпаду туды, дзе ціхім ранкам,
Вецер гоніць лісце па зямлі.
Дзе чырвоным полымем заранкі,
Песцяць свае крылы журавы…
Толькі не шкадуй мяне, не трэба,
Пэўна, я зрабіў усё, што мог.
І з душою чыстай, апусцелай,
Свой апошні з неба зрабіў крок.
Але пройдзе час, і на світанні,
У празрыстай, ранішняй расе,
Дзіўнай фарбай адаб’ецца ззянне
Зоркі, так падобнай на мяне…