Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Зносіць восень лісце...

Сярэдняя: 2.3 (3 галасоў)

Зносіць восень лісце ціхаплынна
І спыняе гронкамі рабін.
Зноў шляхі мае сышліся клінам,
Зноў, куды ні кінь, – усюды клін.

Сонейка, нібыта для ўспаміну,
Абудзіла постаці ялін,
Ды крывавяць кропкамі карміну
Кропелькі забытых журавін.

Ціша стыне, як перад спачынам,
Роспаччу знясіленых хвілін…
Клін заўсёды выбіваюць клінам,
Ды зляцеў мой жураўліны клін!..