Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Ізноў

Яшчэ не ацэнена
Ізноў. Сэрца зноўку знак адчула: Ты мяне ізноў завеш, Успаміны ўскалыхнула, Чымсьці адгукнуцца перш. Думкі цешаць памяць сэрца - І карціны ўсе наноў. Ад тваіх вачэй сагрэцца Душа прагне зноў і зноў. Дык выходзь жа, дарагая, Ты на сцежкі між палёў, Дзе заўжды суправаджае Спадарожніца-любоў. Дзе кілімам мяккім травы Усцілаюць нам дарожку, Дзе заўсёды маем права Падурачыцца хоць трошкі. Даганяць свавольны вецер, І лавіць прамені сонца… А як ляжа цёмны вечар, Цалаваць цябе бясконца. Задыхнуцца ашалела, Аж, каб сэрца занямела, Цела раптам абамлела, І ўвысь душа ўзляцела… *** Адгукнуўся я на зоў - Так, адбудзецца спатканне! І чакае нас ізноў Тое, першае, каханне. Women's Fashion