...Зноў душы продкаў
ля хацінаў чэзлых,
што зараслі дзядоўнікам
густым.
Ніхто іх не пакліча
на вячэру
ні грэшным голасам
і ні святым.
Канае ўзбоч дарогі
крыж пахілы.
Зайшлася ад самоты
цішыня...
Травеюць, нікнуць
родныя магілы...
А неўздалёк красуе
збажына.