Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Зноў мітусьня са слоў у душы...

Яшчэ не ацэнена

Зноў мітусьня са слоў у душы -
Іх, быццам вецер зносіць,
Як сенажатныя стагі,
Што запасьлі на восень.

Жыцьцё пражытае вярнуць,
Колам - немагчыма
І дні былыя не згарнуць,
Як сена па лагчыне.

Чаго і дзе бы не шукаў
У травах і каменьнях -
Ясно адно - было жыцьцё,
А засталося жменяй,

Застаўся віхар родных слоў
З калыскі і маленства,
Ад першых, незабыўных сноў
І - ад Ульляны Лазавенкі*.
-20.06.12.

* - Ульляна Фёдараўна Лазавенка: настаўнік беларускай мовы Патапоўскай
сярэдняй школы (60 – 70-я гады)