Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Зноў прыгалублю – пашкадую...

Яшчэ не ацэнена

Зноў прыгалублю – пашкадую
Цябе, бярозку маладую;
Хай сад асеннi ўздыхае:
“Ой – не кахае, не кахае…”
Ты – гарадская, а я – з вёскi:
Перацалую твае коскi;
Ты – гарадская, я – вясковы:
Перацалую твае бровы…
Зноў прыгалублю – пашкадую
Цябе, паненку маладую.
Хай сад ад сцюжы анямее,
Я ўсё змагу з табой, сумею!
Пасля, як клiнам жураўлiным
Зямлю я грэшную пакiну,
Успомнiш светла мае словы:
“Ты гарадская – я вясковы”.