Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Апошнія водгукі

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Зноўку май...

Сярэдняя: 5 (1 голас)

Зноўку май...

Зноўку май. Наўкола ў садах
Водар кветак хмельны і духмяны.
Я стаю з сыночкам на руках
Каля нашых веснічак драўляных.

Так прыемна ветрык студзіць твар,
Туліцца да сэрца хлапчанятка,
Грэе сонейка з-пад лёгкіх хмар.
Дзесьці на Алтаі служыць татка.

Мы сумуем. Як ён там без нас?
Вось ужо паўгода, як паехаў.
Хутка, мо, звальненне ў запас--
Нарадзіўся зноў сынок--уцеха.

Мы сям'ёй, а ён жа там адзін
Пісьмаў з фотакарткамі чакае...
І малюе двухгадовы сын,
Бо пісаць умення не хапае.

...І пасля квітнеў май шмат разоў,
Вырас хлопчык, стаў у строй салдатам.
І са службы мы чакаем зноў,
Толькі ўжо сына, разам з татам.

1999 г.