Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Апошнія водгукі

Вашыя сябры тут!

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Зорка

Сярэдняя: 4.3 (22 галасоў)

Свеціць мне зорка з бяздонных глыбінь,
Вечнае неба таемна-прыгожа.
Есць нейкая сувязь, няспынная плынь,
Толькі ім назвы, імя не знаходжу.

Ласкава кажа мне зорка: спачынь!
Ах,мой вандроўнік,суцішся,нябожа!
Носіш ты ў сэрцы жальбу далячынь,
Атам журботны ў святым падарожжы.

Светлая зорка! Ты ярка гарыш,
Одум мой горкі ўзнясі ты на крыж,
Мне ж падары ты радасць спакою.

О,не:ты далёка,халодны твой жар.
Вечар мой нікне пад полагам хмар.
Арфа разбіта - чыёю рукою?

1943

Аўтар: Міхал Будаеў
Год выдання/напісання:
Меткі: каханне, пакуты
Назва: Маё жыццё пакутай стала
Верш:
Маё жыццё пакутай стала,
Хажу па схіле небакрая.
Сустрэч шукаю - іх няма,
Няма ні шчасця, ні жыцця.

А думкі толькі аб табе,
І ўсе трывожаць душу мне.
Адчай, трывога, сум і боль,
Жадаю толькі я спакой.

У галаве - адзін туман,
Магчыма гэта ўсё падман.
Спадзяюсь я на каханне,
Не жадаю катавання.

Я ўпэўнены - кахаю,
Аб табе я толькі мару.
Не жадаю больш нікога,
Вось такая мне дарога...