Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Зоркі

Сярэдняя: 4.2 (18 галасоў)
Праходзяць стагоддзі.
Часы прамінаюць.
А людзі ўсё тыя ж загадваюць сны.
А людзі, як колісь,
Па зорках гадаюць.
Раскрыць таямніцы іх хочуць яны.
Век новы рашае загадкі Сусвету —
I ў неба начное ляцяць караблі.
I імем каханых завуць іх паэты —
А зоркі ўсе далей ляцяць ад зямлі.
А зоркі глядзяць
Скрозь трывожныя далі,
Як вочы сумлення з нябеснай цішы.
I можа б, даўно
Мы бліжэй да іх сталі,
Каб нашыя зоркі не гаслі
                                      ў душы.


Якi цудоуны верш!

Якi цудоуны верш!

хороший, понравился!

хороший, понравился!

Дзякуй Ніне Аксёнчык за

Дзякуй Ніне Аксёнчык за цудоўную, прасветлую, мудрую і балючую паэзію. А гэты верш варта было б уключыць у школьную праграму для вучняў 6 класа. Напісана проста / але не спрошчана/, хораша і па-філасофсу мудра. Верш разлічаны на школьнікаў. Будзіць фантазію і ,самае галоўнае, -высокія чалавечыя пачуцці.

Чытаю каментары і заўважаю

Чытаю каментары і заўважаю дробныя пакусваньні "Дзядулечам іК" імя Ніны Аксёнчык.Маўляў, мала крытыкі Лукашэнкі і гд. Апошнія вершы, якія дасылаюць на сайт і чытачы, у тым ліку і гэты верш "Зоркі", - з першых зборнікаў Ніны і напісаныя гадоў 30 назад.Маюць адценьне юначага рамантызму пакаленьня 80-х. Аксёнчык тады проста часова-фізічна не магла крытыкаваць рэжым Лукашэнкі.

А пра людзей тыпу Дзядулькі добра сказаў "паэт" Хоміч у сваіх "вершах": што мы ўмеем толькі зайздросьціць, ненавідзець і не ўмем любіць СВАЁ. Калі б Ніна Аксёнчык не была беларуска, а была б яўрэйка, то яўрэі б ужо даўно зрабілі яе імя здабыткам сусветнай супольнасці і паставілі б упоравень з іх Шагалам і лепшымі іх паэтамі. Паглядзіце хаця б адну карціну Ніны Аксёнчык " Чарнобыль" на:www.gallerynina.net
У нармальнай краіне гэта карціна стала б візіткай чарнобыльскай Беларусі і была б ва ўсіх падручніках. А імя мастака ўвайшло б у гісторыю краіны, калі б ён не стварыў больш нічога. А нашай краіне не патрэбныя ні карціны, ні вершы, ні самі паэты і мастакі

Ці ты дурны,ці крывы душою?

Ці ты дурны,ці крывы душою? Пры чым тутачкі "пакусванні" і "крытыка Лукашэнкі"?
Проста не друкуюць мяне на "Вершы.ру", таму і ўсоўваю СВАЁ ў "камэнты", толькі цераз нейкі час "мардаратары" выкідваюць. Мне б да лямпачкі:друкуюсь спакойна на "Белпартызане", "Хартыі/97","Newsland.ru", Стихи.ру". Але ж гэта наш Беларускі - "Вершы.ру"! а ўсоўваю свае пад чые-небудзь вершы, каб "мардаратары" не адразу знайшлі. І пішу я ПРА КРАіНУ, а не "крытыкую" Лукашэнка,цьфу,дурань! Як можна "крытыкаваць" САТАНУ?
Алег Буйніцкі.Вазьміся ды пачытай,аб чым я пішу!

такія графаманы, як ты,

такія графаманы, як ты, цікавыя толькі ім самім ды невялічкаму колу сяброў-знаёмых. на кухні опусы свае чытай!

Адны людзі - могуць рабіць

Адны людзі - могуць рабіць справу...
Другія,ня ўмеючы рабіць, - вучаць,як рабіць справу...
Ёсць і такія,што ні рабіць справу,ні вучыць справе - ня могуць...
Такія на ўвесь сьвет аплёўвываюць працуючых...
... бо яны - гэта якраз тыя,што "па-Дарвіну - ад малпы...
Таму і імя сваё "малпачка" ня пішуць,а нейкае "госць",маўляў я тут праездам...
Алег Буйніцкі.

А чаго Вы гэтак

А чаго Вы гэтак расхваляваліся? "рабіць справу" ў сэнсе стварэння добрых вершаў - Вам гэта не ўласціва. а вось каменты свае ляпіць паўсюдна - тут Вы, безумоўна, прафесіянал тролінгу, на пару з Франкам! :-) і вельмі добра, што згадваеце свае імёны - на вашых опусах людзі якраз і будуць вучыцца, як НЕ трэба пісаць.

Гэта

Гэта ты,"трольчык-БСРМаўскі",расхваляваўся. Не падабаецца,бо дрэнна,- прамінай.
Ня трэба чытаць глузду. Але ж,не... свярбіць у цябе пастаўленая начальцтвам Задача - гнобіць усё што ПРАЎДЗіВА. "Праўда - вочы коле".
А па твайму высказванню,што,маўляў,я - "графаман",адкажу: -Спачатку зведай,аб чым пішаш,сэнс слоў,якія ўжываеш,а тады давай!
=Графаман -(grapo) -пішу +(man)-чалавек,т.е. пішушчы чалавек.
Самы вялікі Графаман - А.С.Пушкін. Потым і далей: Лермантаў,Дастаеўскі,Талсты,Колас,Купала,Багдановіч........
Я - яшчэ толькі ма-а-аленькі "графаманчык"...
А турбоціць цябе "Надзірацель "ГУЛ.А.Г-а" зусім не літаратура, а тое што я пішу сапраўдную літаратуру на Беларусі,і жанр яе - ПАМФЛЕТ. Пацікаўся ў справачніках.
Рэдка хто ў гісторыі змог пісаць Пафлеты. Першымі былі: Эразм Роттэрдамскі,Гуттэн,Джонатан Свіфт,Даніэль Дэфо,Вольтер,Дідро,на Расеі Радзішчаў
Бачу,што ты - "прыветам"...
Алег Буйніцкі.