Зорныя пацеркі...
********************
Плачуць нябёсы.
Я разам з імі.
Дзень такі злосны -
Сэрцайка стыне.
Сонца за хмару
Тварык схавала.
Я сваю мару
Не напаткала.
Можа, блукае
Ў лесе да ночы.
Можа, збірае
Песні ў вяночак.
Пацеркі зорныя
Ў росах шукае
Ды ў непаўторныя
Сны спавівае...
22.03 - 2016г.