Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Зразумееш ці мяне ты, мама?

Сярэдняя: 3.5 (6 галасоў)

"Зразумееш ці мяне ты, мама?
Не пакінеш беспатольную ў журбе?
Не прагоніш ад сябе ў ганьбе?
I не скажаш, што у шлюбе рана?

...узгадаеш сябе з бацькам, мама?
Як ён быу не клапатлівым, многа піў,
I не толькі шафы часам біў...
А табе "Цярпі!" казала мама...

Палюбіла зяця - бачу, мама:
Гаспадар у хаце і не п' е зашмат.
I, здаецца, паміж намі лад...
Для мяне ты лічыш лепшым самым.

Пяць гадоў цяпер у шлюбе, мама,
Супраць з татам доўгіх дваццаці тваіх.
Пасмяешся мо з турбот маіх,
Скажаш, што распешчанаю стала.

Чалавека я сустрэла, мама...
I не ведаю, як зараз з гэтым быць,
Супрацівіцца ці проста плыць?
Сэрца ж ціхенька яго чакала...

З ім угору я імкнуся, мама!
З ім надзеі мае робяцца святлей,
А прыдумкаў колькі і ідэй!
Мо калісьці з'явяцца і мары...

А якія пацалункі, мама, –
Быццам узнімаецца душа са сну!
Адчуваю ў сэрцайку вясну...
Ці ў разлуцы яго проста мала?

Мо стамілася ад быту, мама?
Мо патрэбна добра адпачыць хутчэй?
Але з ім мне робіцца лягчэй...
...толькі ад дакораў сплю пагана.

Як дзіцятку ўвагу дорыць, мама,
Ды пяшчотай абдымае кожны дзень.
...толькі надыходзіць смутку цень:
Гэта ж сорам... Ці мая загана?

Што ты думаеш пра гэта, мама?
...табе вершы яго, хочаш, пакажу?.."
Але не... Такое не скажу...
Я не здолею... Магчыма, рана...
Патаемны мой ён...ПРЫкаханы...