Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Зямля бацькоў

Сярэдняя: 5 (4 галасоў)
Зямля бацькоў - мая калыска, Мой першы гук, мой першы крок, Па скла-дах чы-та-на-я кніжка, Каханнем прасвятлёны зрок. Табе я ўдзячны вечна буду За суп са шчаўем, чорны хлеб, За наш адвечны сімвал – бульбу І з агароднінаю склеп. Яны жыццю прыдалі сілы, Загартавалі мышцаў моцы, Каб аж да самае магілы Я быў надзейным абаронцам. Бо шмат перажыла спрадвеку: Знявагу, ворага палоны. Тваіх сыноў за чалавека Ён не лічыў каршун шалёны. А ты такіх людзей ўзрасціла, Што ганарыцца імі свет: Францыск Скарына – наш свяціла, Адам Міцкевіч – наш паэт. Люблю цябе, мая краіна, Я бескарыслівай душой. Служыць табе, табе адзінай - У гэтым сэнс жыццёвы мой! Off White X Max 90