Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Зямля мая.

Сярэдняя: 4.3 (6 галасоў)

Зямля мая.
Куды ні глянь тут поле аржаное
Перада мной Радзімы акіян
Зямля мая ты найвышэйшай пробы. 2р.
Ты Бела Русь каштоўнасць ў славян.

Шануем мы цябе наша Радзіма
Прасторных ніў тут непачаты край.
Зямля мая з валошкамі карзіна 2р.
Духоўны цуд ты вечны зямны рай.

Шмат хараства з блакітнымі вачыма
Куды ні кінь звон родных купалоў.
Зямлю спрадвек ты славіла Радзіма 2р.
Й таму ж ты белай пробы залатой.

Жыві ў вяках мацнеюць няхай сілы
Свяціся белай з галубой красой.
І ў сыноў мацнеюць няхай крылы 2р.
Як жураўлі вярталісь каб дамоў.

10.08.2020г.Лілія Воранава (Журавінка)