Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Зямныя яблыкі

Сярэдняя: 3.5 (2 галасоў)

З зямлі падымаю яблык —
Спелы румяны ранет,
Які быў пупышкай,
Стаў кветкай,
Зваліўся яблыкам...
I так мільёны гадоў.
Падаюць,
Падаюць яблыкі
На мяжу,
На зямлю...
Каб не забылі зямляне,
Як смачна
Пахне ранетамі
На грэшнай
Нашай зямлі.