Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Кастусь Цыбульскі

Нарадзіўся 7 траўня 1956 года ў вёсцы Забалоцце Маладзечанскага раёна. Служыў у Прыкарпацкай ваеннай акрузе. Працаваў на заводзе фрэзэроўшчыкам. Пасля заканчэння філфака БДУ займаў пасады інспэктара па справах непаўналетніх Слуцкага ГРАУС, начальніка прэс-цэнтра і спецыяльнага карэспандэнта УУС Менаблвыканкама. Цяпер працуе ў камітэце па працы і сацыяльнай абароне Менскага аблвыканкама. Член Саюза беларускіх пісьменьнікаў.

Вершы друкаваліся ў газетах «Мінская праўда», «Чырвоная змена», «Знамя юности», «Літаратура і мастацтва», у часопісе «Маладосць», а таксама ў калектыўных зборніках «Вёсны» і «Поиск». Аўтар некалькіх паэтычных зборнікаў.

Аўтар многіх вядомых песень, якія выконваюць зоркі беларускай эстрады. Шэраг песень на вершы Цыбульскага напісаў кампазытар Мікалай Яцкоў.

cybulski.jpg


Сярэдняя: 4.2 (6 галасоў)

I ўсё-ткі
Я мілую гэты свет,
Дзе —
Скрыжаванні
Злосці і пяшчоты,
Дзе кожны міг
Сябе пытаю:
«Хто ты?»
Мо даўні госць
З мігаючых планет?
Калі не госць,
Чаму тады ўначы
Так вабяць зоркі
Ціхай таямніцай?
I сэрца будзе
Арытмічна біцца,
А вочы
За каметаю сачыць...



Сярэдняя: 5 (1 голас)
                  Памяці лейтэнанта
                  міліцыі В. Сцяпанава

На бітым, асколачным шкле
He кожны станцуе босы,
А ён бы, напэўна, здалеў —
Такое мне сёння здалося...

Людзей паважаю адчайных,
Адкрытых душою наскрозь,
He ў рэстаранах ці чайных
Расчуленых спіртам да слёз.

Людзей паважаю строгіх,
Канкрэтных і дзелавых,
Якія «не робяць ногі»,
А б’юць у адказ пад дых.

Такія не ліжуць раны,
He лічацца з часам і сном...
Даруй мне, таварыш Сцяпанаў:
Ты стаў мне высокім святлом.

Ты стаў мне высокаю зоркай
Першай велічыні...
Бывае у горле горка
Ад гэтай святой чысціні.

Секунды... Секунды... Імгненне
Доўгае, да нематы...
З ганьбаю жыць на каленях? —
Гэта не новы матыў.

Чулі нутром падонкі —
Звершыцца страшны суд:
Маскіравалі тонка
Рук неадмыўны бруд.

Подла і ціха, з рызыкай
Нелюдзь курок адцяг...
Стрэл — па законах фізікі,
Смерць — па законах жыцця.

...Ha бітым, асколачным шкле
He кожны станцуе босы,
А ён бы, напэўна, здалеў.
Я ведаю — мне не здалося!


Яшчэ не ацэнена

Абмытыя дажджом
дзіцячыя арэлі
пелі
і песцілі
таго, каго
сустрэлі
праз дваццаць год:
не белабрысым хлапчуком,
а юнаком
са сталым сэрцам...
Абмытыя дажджом
дзіцячыя арэлі
старэлі
і не пазналі ўжо
таго, каго
сустрэлі
праз дваццаць год...
I раптам
пець-рыпець
арэлі перасталі,
напэўна,
юнака
таго
яны пазналі...
Ляжыць мая рука
на іх
халоднай сталі...
Ды гушкануўся ўміг,
нібы грыбочак,
мой белабрысенькі
малы сыночак.