Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Зязюля

Сярэдняя: 5 (1 голас)

Над вёскаю ізноў настырным ямбам
Зязюльчыны куванні – не ў памер.
Куды падзецца гарлапанкам-жабам?
Прыціхлі, пахаваліся ў аер.

Сарвалася стапа, і ўжо харэем,
Як рэхам, адгукнуўся сонны плёс.
І мы сядзім – падлічваем-хварэем:
У прымхі верым, у спрыяльны лёс.

А ў хмызняку, аддана і гаротна, –
Адно ку-ку, ды ўсё не йдзе на лад –
Гукае безнадзейная самота,
Шукае птушка ўласных дзіцянят.

А ты сваіх падкінула да маці…
Адразу і загана не відна:
Спачатку аж прыемна – ціха ў хаце,
А потым – накукуешся адна !

2000