Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Зязюля, кажаш?

Сярэдняя: 4 (4 галасоў)
Зязюля, кажаш? Не, не сустракаў, Хадзіў па лесе доўга і гукаў, Але дарэмна ўсё, такія птушкі: Хоць погляду не бачныя іх вушкі, Яны, вядома, дзесьці існуюць, Таму, мяне пачуўшы, не пяюць. Ці мала хто па лесе ходзіць ўпотай З фотаружжом, ліхтарыкам і ў ботах? Спужаў вавёрку свістам. Як на грэх, Яна цягнула ў дупло арэх, Той выслізнуў, загрукаў па галінках, І бачыў потым я на фотаздымках Яе трывожна-здзіўлены анфас. Казаў застылы погляд: «Цур на Вас!» Махнуўшы мне хвастом на развітанне, Вавёрка знікла ў пошуках снядання. Дарэчы, трапіў той арэх у мох, І нехта ім пачаставацца мог: Ці мышаня, ці асцярожны вожык. А я хадзіў, збіраў грыбы ў кошык, Кідаў у дрэвы па шпіёнскі нож… Зязюля, кажаш? Не сустрэў, так што ж? Па ўсім відаць, мне жыць належыць вечна. Я ўсё ішоў. Гадзіннік недарэчна Нагадваў мне «цік-так, пара-пара», Атакавала шыю машкара… Я не жадаў ні іншай нейкай долі, Ні шчасця хуткаспелага. У полі Спыніўся, у далонь набраў пяску, Прыслухаўся. Далёкае «Ку-Ку» Пайшло лічыць гады не мне, камусьці. Зязюля-птушка, можа, хопіць хлусіць? 11.12.2012 Air Jordan News