Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Зюзя

Сярэдняя: 4.8 (5 галасоў)
У зімы ёсць прыяцель, І завуць яго Зюзя. Па народным павер’і, Ён у лесе блукае. Дзесьці ў нетрах глухіх Зюзя той барадаты. А падобны ён вельмі На сівога старога. Басанож і без шапкі Ходзіць у кажушку. Булавою жалезнай Ён калоціць па дрэвах І па хатаў вуглах – Тым пужае людзей, І малых,і старых. Зюзю людзі задобраць: Пададуць штосьці з’есці, Наліюць і хмяльнога, Ды бывае – задужа,- Ап’янее дзядок! На падпітку тады Вытварае дурное – Вось адсюль і пайшло: “-Той як Зюзя напіўся. Гэны ў Зюзю п’яны!” ACE 17 Purecontrol FG