Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Біяграфія Алега Грушэцкага

Grushecki.jpg

Нарадзіўся 8 траўня 1974 г. у Менску. Навучаўся ў СШ №20 (сёння гімназія №8). Працоўную дзейнасць пачаў са старэйшага завадатара ў СШ №140 (1992 г.).

У 1996 г. прайшоў навучанне ў РІПА па вучэбнаму плану «Кіраванне прадпрыемствам ва ўмовах рыначнай эканомікі» з прысваеннем кваліфікацыі «Мэнэджэр-прадпрымальнік». Скончыў на выдатна. Пасля працаваў на заводзе сродкаў комлекснай аўтаматызацыі НВА «Гранат» мэнэджарам аддзелу маркетынгу.

З 1987 г. становіцца актыўным удзельнікам таварыства «Талака», якое займалася адраджэннем беларускай культуры. У пачатку 1989 г. становіцца маладзёвым кіраўніком «Беларускага Вучнёўскага Саюзу» («БВС»). У жніўні 1989 г. збірае першы скаўцкi атрад, у склад якога ўвайшлi ў асноўным вучні школы №20 ды сябры «БВС». Створаны атрад (які складаўся пераважна з хлапцоў і некалькіх дзяўчын) бярэ назву «Касінеры» ў гонар касінераў Кастуся Каліноўскага. Гэта была першая спроба адраджэння беларускага скаўтынгу. У жніўні 1990 г. прымаў удзел у адкрыцці першага заезду першага беларускамоўнага дзіцячага летніку «Грунвальд». Напачатку 1991 году Алегам Грушэцкім друкуецца першае сучаснае беларускае скаўцкае выданне — газета «Скаўт Беларусі». У 1991 г. прадстаўляў Беларусь на 17-ым Сусветным скаўцкім Джамбары (скаўцкі злёт), які праходзіў з 8 па 16 жніўня 1991 году ў Паўднёвай Карэі. Ён быў першым (і на той час адзіным) беларускім скаўтам, які прадстаўляў Беларусь на сусветным Джамбары (па запрашэнні Сусветнага скаўцага кіраўніцтва). 21 сакавіка 1992 г., падчас Устаноўчага Сойму «Аб'яднання беларускіх скаўтаў» (адным з арганізатараў якога ён быў), абраны сябрам Рады «АБС». 15 лістапада 1992 г. на сходзе па ўтварэнню Менскай харугвы імя Вітаўта абраны cябрам Рады менскай харугвы. У ліпені 1993 г. адкрываў першы Джамбары «АБС» - запальваў Вялікае Джамбарыйскае вогнішча.

У 1995 г. адышоў ад грамадзкай дзейнасці.

У юнацтве аматарскі займаўся маляваннем, навучаўся ў беларускага скульптара Гэніка Лойкі. У 1992 г. захапляецца творчасцю — піша бардаўскія ды скаўцкія песні. У 1993 г. ён выступае на III Беларускім фэстывалі бардаўскай песні (28-29 жніўня), які штогод адбываўся пад Воршай (прысвечаны Аршанскай бітве). Выканаў некалькі песняў на свае вершы і адну на верш А. Сыса, ўсе песні ў музыкальным жанры блюз-рок. Пасля гэтага фэстывалю Грушэцкага запрасілі запісаць свае песні на «Белрадыё». Ягоныя песні, як вершы, былі надрукаваны ў часопісе «Першацвет» (№3, 1994). У 1993 г. пісаў артыкулы (на скаўцкую тэматыку), якія друкаваліся ў «Настаўніцкай газеце».

Піша апавяданні і аповесці ў жанры трылер, містыка.



Хто такі "старэйшы завадатар"

Хто такі "старэйшы завадатар" ? га?

адказ

"Старэйшы завадатар" па-руску "старший вожатый"