Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Алег Грушэцкі

Нарадзіўся 8 траўня 1974 г. у Менску. Навучаўся ў СШ №20 (сёння гімназія №8). Працоўную дзейнасць пачаў са старэйшага завадатара ў СШ №140 (1992 г.).

У 1996 г. прайшоў навучанне ў РІПА па вучэбнаму плану «Кіраванне прадпрыемствам ва ўмовах рыначнай эканомікі» з прысваеннем кваліфікацыі «Мэнэджэр-прадпрымальнік». Скончыў на выдатна. Пасля працаваў на заводзе сродкаў комлекснай аўтаматызацыі НВА «Гранат» мэнэджарам аддзелу маркетынгу.

З 1987 г. становіцца актыўным удзельнікам таварыства «Талака», якое займалася адраджэннем беларускай культуры. У пачатку 1989 г. становіцца маладзёвым кіраўніком «Беларускага Вучнёўскага Саюзу» («БВС»). У жніўні 1989 г. збірае першы скаўцкi атрад, у склад якога ўвайшлi ў асноўным вучні школы №20 ды сябры «БВС». Створаны атрад (які складаўся пераважна з хлапцоў і некалькіх дзяўчын) бярэ назву «Касінеры» ў гонар касінераў Кастуся Каліноўскага. Гэта была першая спроба адраджэння беларускага скаўтынгу. У жніўні 1990 г. прымаў удзел у адкрыцці першага заезду першага беларускамоўнага дзіцячага летніку «Грунвальд». Напачатку 1991 году Алегам Грушэцкім друкуецца першае сучаснае беларускае скаўцкае выданне — газета «Скаўт Беларусі». У 1991 г. прадстаўляў Беларусь на 17-ым Сусветным скаўцкім Джамбары (скаўцкі злёт), які праходзіў з 8 па 16 жніўня 1991 году ў Паўднёвай Карэі. Ён быў першым (і на той час адзіным) беларускім скаўтам, які прадстаўляў Беларусь на сусветным Джамбары (па запрашэнні Сусветнага скаўцага кіраўніцтва). 21 сакавіка 1992 г., падчас Устаноўчага Сойму «Аб'яднання беларускіх скаўтаў» (адным з арганізатараў якога ён быў), абраны сябрам Рады «АБС». 15 лістапада 1992 г. на сходзе па ўтварэнню Менскай харугвы імя Вітаўта абраны cябрам Рады менскай харугвы. У ліпені 1993 г. адкрываў першы Джамбары «АБС» - запальваў Вялікае Джамбарыйскае вогнішча.

У 1995 г. адышоў ад грамадзкай дзейнасці.

У юнацтве аматарскі займаўся маляваннем, навучаўся ў беларускага скульптара Гэніка Лойкі. У 1992 г. захапляецца творчасцю — піша бардаўскія ды скаўцкія песні. У 1993 г. ён выступае на III Беларускім фэстывалі бардаўскай песні (28-29 жніўня), які штогод адбываўся пад Воршай (прысвечаны Аршанскай бітве). Выканаў некалькі песняў на свае вершы і адну на верш А. Сыса, ўсе песні ў музыкальным жанры блюз-рок. Пасля гэтага фэстывалю Грушэцкага запрасілі запісаць свае песні на «Белрадыё». Ягоныя песні, як вершы, былі надрукаваны ў часопісе «Першацвет» (№3, 1994). У 1993 г. пісаў артыкулы (на скаўцкую тэматыку), якія друкаваліся ў «Настаўніцкай газеце».

Піша апавяданні і аповесці ў жанры трылер, містыка.

Grushecki.jpg


Яшчэ не ацэнена

Тут любімых вуліц вераніцы
На праспекты шумныя выводзяць,
Нібы рэчкі з чыстае крыніцы
Ў велічныя рэкі пераходзяць.

Гэты горад, чысты і зялёны
Шчыра ўсіх, як родных вас прыймае.
Ён, спрадвек благаслаўлёны,
Рады ўсім, хто ў госці завітае.

Тут вясною бэзу пах дурманіць,
Расцвітаюць яблыні, каштаны.
Ён, сваёй красой чаруя, маніць,
Ў гэты горад станеш закаханы.

Па праспектам ты яго прайдзіся,
Па завулкам, плошчам і алеям,
Да яго гісторый дакраніся,
Прагуляўшысь па яго музеям.

Горад паркаў, помнікаў, фантанаў,
Сэрца дзівіць рэдкаю красою.
Ў яго веліч беласнежных храмаў
Будзеш улюблённы ўсёй душою.

Гэта ўсё мой Мінск, мая сталіца,
Горад мой, якім зачараваны,
Месца то, якое будзе сніцца,
У якое станеш закаханы.

05. 2011г.



Яшчэ не ацэнена

Вось і вечар настаў,
Яшчэ адзін дзень прайшоў.
Ціха у цемру начы
Сённяшні дзень сышоў.

Белу адзёжу сваю
Зняў, да ранку схаваў,
А цёмну накідку начы
На плечы свае паклаў.

Вогнішча ціха гарыць,
Іскры кідае ў ноч;
Светам сваім нам зіхціць,
Промнямі рэжучы ноч.

Пяшчотнай свёй цяплынёй
Сагрэла вогнішча нас,
Напоўніла нас дабрынёй,
Ды ў небе кружыць свой вальс.

Праз ноч на яго ты глядзіш,
Ўспамінаючы сённяшні дзень.
У думках-ўспамінах сядзіш,
На землю кідаеш цень.

Ці ўсё ты за дзень дарабіў,
Каб сесць ля агню, адпачнуць.
Ці шмат добрых спраў зрабіў,
Каб з чыстай душою заснуць.

25.07.1993



Сярэдняя: 4.6 (50 галасоў)

Колерам зялёна-квітным,
Як абрусам аксамітным,
Луг, палі, лясныя скроні,
Паўстаюць, як на далоні.
Лес ў птушыных галасах,
Ўсё, нібыта ў дзіўных снах.
    Гэта ўсё край, дзе мы жывем,
    Тут зямля, дзе мы жывем.

Краявід тут воку любы:
На ўзгорку постаць дуба,
Зубр у пушчы уладарыць,
Бусел мірна ў небе правіць,
Табуном пасвяцца коні,
Ды алень імчыць па полі.
    Гэта ўсё край, дзе мы жывем,
    Тут зямля, дзе мы жывем.

Селянін арае поле,
Пані мараць на прыволлі.
Шляхта у садах фальварку,
Дзеці гойсаюць на ганку.
Скрыпкай хлопец душу бае,
Радзівіллу князю йграе.
    Гэта ўсё край, дзе мы жывем,
    Тут зямля, дзе мы жывем.

Цэрквы ў неба пазіраюць,
Вежы пушчы аглядаюць.
Над палацамі алькежы,
Манастыр раскінуў межы.
Чужакі прыйдуць – пагонім,
Родны кут свой абаронім.
    Таму што тут край, дзе мы жывем,
    Тут зямля, дзе мы жывем.