Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Біяграфія Алеся Бадака

Нарадзіўся 28 лютага 1966 года ў вёсцы Туркі Ляхавіцкага раёна Брэсцкай вобласці ў сям'і рабочых. У школе цікавіўся творчасццю Ясеніна, потым Андрэя Вазнясенскага, Якуба Коласа. У 1983 г. пасля заканчэння школы паступіў на філалагічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Служыў у Савецкай Арміі (1984-1986). Зноў вучыўся ва ўніверсітэце, які скончыў у 1990 г. Сябра СП СССР з 1990 г.

З першымі вершамі выступіў у друку ў 1979 г. (газета «Піянер Беларусі»). Аўтар зборніка паэзіі «Будзень» (1989). Пачаў журналісцкую дзейнасць у газеце "Будаўнік камунізму", якая цяпер называецца "Ляхавіцкі веснік". Пазней пачынае выдаваць прозу і творы для дзяцей. На пачатку 90-х гадоў напісаў вельмі шмат песень. Гэта быў пік працы Алеся Бадака як паэта-песенніка. На вершы аўтара складалі песні Аляксандр Саладуха, Анатоль Ярмоленка, Алеся. У апошні час выступае ў перыядычным друку з літаратурна-крытычнымі артыкуламі і рэцэнзіямі.

badak.jpg


Пожалуйста, пожалейте, не уродуйте наших детей!

"твар румяненькі, белая хустачка. я ўжо ведаю, я - беларусачка! і хачу так, як тата і мама, родны край свой любіць я таксама." извините, уважаемый, но ваши рифмы (это не стихи) не имеют отношения к любви к родине!