Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Апошнія водгукі

Вашыя сябры тут!

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Біяграфія Максіма Танка

Максім Танк

Нарадзіўся ў вёсцы Пількаўшчына Вялейскага павету Менскай губэрні (зараз Мядзельскі раён Менскай вобласьці). У час першай сусьветнай вайны бацьку мабілізавалі ў войска, a маці разам з сынам выехала ў Маскву. На радзіму сям'я вярнулася ў 1922 годзе. Скончыў польскую пачатковую школу ў вёсцы Шкленікова. У 1927 годзе уступіў у камсамол і пачаў актыўна ўдзельнічаць у падпольным руху. Працаваў інструктарам ЦК камсамола Заходняй Беларусі (1932—1933), вёў рэвалюцыйную дзейнасьць на Віленшчыне і Наваградчыне. З траўня 1933 да траўня 1934 году і зь верасьня да сьнежня 1934 году сядзеў у віленскай турме «Лукішкі». Працаваў у легальным і падпольным камуністычным друку.

У 1939—1940 працаваў у абласной газэце «Вялейская праўда», якая ў пачатку 1940 году была перайменавана ў «Сялянскую газету». Адначасова займаў пасаду інспэктара нацыянальных школ пры абласным аддзеле народнай асьветы.

У 1945—1948 гадох працаваў літаратурным рэдактарам часопісу «Вожык», у 1948-1966 гадох — галоўным рэдактарам часопіса «Полымя», у 1966 годзе прызначаны першым сакратаром Саюзу Пісьменьнікаў БССР, а ў 1971—1990 гадох быў старшынём праўленьня СП БССР.

Паэтычная старонка паэта: http://maksimtank.ru

Паэтычная старонка Максіма Танка была створана ў межах Нацыянальнага Паэтычнага Парталу.

На сайце Вы маеце магчымасць пазнаёміцца з біяграфіяй паэта, а таксама з яго творамі - вершамі пра прыроду, родны край, вайну і, безумоўна, каханне, а таксама знайсці шмат іншай карыснай інфармацыі. Для вучняў сабрана калекцыя аналізу вершаў паэта на старонцы рэцэнзіі