Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Біяграфія Пiмена Панчанкі

Нарадзіўся 23 жніўня 1917 года ў Таліне ў рабочай сям'і. У 1920 годзе бацькі вярнуліся на радзіму, дзяцінства паэта прайшло ў Бягомлі. Скончыў педагагічныя курсы ў Бабруйску (1934). Працаваў настаўнікам на Магілёўшчыне і вучыўся завочна на філалагічным факультэце Мінскага настаўніцкага інстытута (скончыў у 1939 годзе). У верасні 1939 года мабілізаваны ў армію, прымаў удзел у паходзе ў Заходнюю Беларусь. У гады вайны быў ваенным карэспандэнтам, у 1944-1945 гг. знаходзіўся з часцямі Савецкай Арміі ў Іране. Пасля дэмабілізацыі (1946) працаваў у рэдакцыях часопісаў і газет "Вожык", "Літаратура і мастацтва", "Нёман", "Маладосць" (1946-1966), сакратаром праўлення СП Беларусі (1966-1971).

Упершыню апублікаваў свае вершы (“Ураджайнае” і “Моладзі”) у 1934 г. у альманаху “Ударнікі”. Выйшлі зборнікі паэзіі "Упэўненасць" (1938), "Вераснёвыя сцягі" (1940), "Дарога вайны" (1943), "Далёкія станцыі" (1945), "Прысяга" (1949), "Кніга вандраванняў і любові" (1959), "Тысяча небасхілаў" (1962), "Пры святле маланак" (1966), "Размова з наследнікамі" (1967), "Снежань" (1972), "Крык сойкі" (1976), "Маўклівая малітва" (1981), "Дзе начуе жаўранак" (1983), "Лясныя воблакі" (1985), "І вера, і вернасць, і вечнасць" (1986), "Горкі жолуд" (1988), "Высокі бераг" (1993) і інш. Напісаў паэмы "Беластоцкія вітрыны" (1940), "Маладосць у паходзе" (1945), "Патрыятычная песня" (1957). Выдаў кнігу літаратурна-крытычных артыкулаў «На паэтычным небасхіле» (1977).

Выступаў як паэт, перакладчык, крытык. Пераклаў на беларускую мову паасобныя творы Ф. Шылера («Разбойнікі»), А. Міцкевіча, Я. Райніса, А. Пракоф'ева, А. Суркова, Т. Масэнкі, Б. Чалага, паэму М. Нагнібеды «Матулям з Расой» і інш.

У 1973 годзе прысвоена званне народны паэт Беларусі. Лаўрэат Літаратурнай прэміі імя Янкі Купалы (1959) за «Патрыятычную песню», Дзяржаўнай прэміі БССР імя Янкі Купалы (1967) за кнігу вершаў «Пры святле маланак», Дзяржаўнай прэміі СССР (1981) за кнігу вершаў «Где ночует жаворонок» (Масква, 1979).

panchanka.jpg


верш Белыя яблынi

восхитительно!!!

Што робиш?

Што робиш?

водгук на вершы пимена

водгук на вершы пимена панчанки

Водгук на вершы Пимена Панчанкі

Пімен Панчанка сам зрабіў на такія выпадкі водгук.
І да яго занадта цяжка нешта дадаць.
Вось ён. І назва гэтага верша сапраўды зусім не патрэбна, калі чалавек сапраўды хоча ведаць які яго дзень будзе абавязкова страчаны навекі.
...

Той дзень прапаў і страчаны навекі,
Калі ты не зрабіў таго, што мог;
Калі не паспрыяў ты чалавеку,
Няшчыры быў, зманіў, не дапамог.

Той дзень збяднеў, зліняў на сотню радуг
І, попелам пасыпаны, сканаў,
Калі не падзяліў з суседам радасць
І больш за дзень узяў ты, чым аддаў.

Той дзень, лічы, завянуў пустацветам,
Калі ты пяць хвілін пашкадаваў,
Каб дзецям паказаць кусочак свету
І хараство людзей, і дрэў, і траў.

Той дзень зусім закрэслены табою,
Калі ты раўнадушна абмінуў
Бяду чужую, пабаяўся болю,
Абразу хама моўчкі праглынуў...

Пазней старэць пачнеш самотна ў хаце
І будзеш скаргі гнеўна кідаць нам.
Не мы, жыццё табе даўгі заплаціць
За раўнадушша.
Вінаваты сам.

Мы не плюём на дружбу і на працу:
Нам без трывог не зберагчы жыцця.
Сябры, давайце будзем хвалявацца
За ўсіх і ўсё: за зерне, і дзіця...

Я не святы, хоць і не сквапны злыдзень.
Даруйце, калі часам быў глухі
Ці чалавека грубасцю пакрыўдзіў...
Грахі мае, бясконцыя грахі.

П. Панчанка

Праўдзівы і моцны верш