Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Біяграфія Васіля Зуёнка

zuyonok.jpg

Нарадзіўся 3 чэрвеня 1935 года ў вёсцы Мачулішча Крупскага раёна Мінскай вобласці. Пасля заканчэння Барысаўскага педагагічнага вучылішча (1954) і аддзялення журналістыкі філалагічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага універсітэта (1959) працаваў у рэдакцыі газеты «Рабочае юнацтва», у 1960 — 1966 гг. — у газеце «Піянер Беларусі», быў намеснікам галоўнага рэдактара часопіса "Маладосць", галоўным рэдактарам "Бярозкі", з 1982 года сакратар праўлення СП БССР, а з 1990 па 1998 гг. - старшыня праўлення Саюза пісьменнікаў Беларусі.

Першыя вершы былі надрукаваны ў 1954 годзе. Аўтар кніжак паэзіі «Крэсіва» (1966), «Крутаяр» (1969), «Сяліба» (1973), «Нача» (1975), «Маўчанне травы» (1980), «Світальныя птушкі» (1982), «Жніўны дзень: Выбранае» (1985), «Лета трывожных дажджоў» (1990), «Чорная лесвіца» (1992), «Пісьмы з гэтага свету» (1995) і многіх іншых. Напісаў кніжкі нарысаў і замалёвак для дзяцей «Любіць прыроду - любіць Радзіму» (1962), «Працай славіцца чалавек» (1963) і паэтычныя зборнікі «Вясёлы калаўрот» (1965), «Жылі-былі пад вадой» (1969), «Сонечны клубочак» (1972), «Будзем сілы набірацца» (1974), «Шапка-ўсёвідзімка» (1983), «Хата, поўная гасцей» (1987).

Перакладае з расейскай, украінскай, балгарскай, польскай, славацкай, сербскай і іншых моў. Разам з Р. Барадуліным пераклаў кніжку вершаў У. Лучука «Возера-Бульдозера» (1978).

У 1974 годзе за кнігу паэзіі «Сяліба» прысуджана прэмія Ленінскага камсамола Беларусі, а за паэму «Маўчанне травы» (1980) у 1982 годзе Дзяржаўная прэмія БССР імя Янкі Купалы.



биаграфия василия зуёнка

нарадиуся василий зуёнак у 1935 гаду