Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Ігар Сімбіроў

Сярэдняя: 5 (2 галасоў)

Зорачныя пацеркі між гальля
Праз рызьзё лістоты зьзяюць.
Я ў сутоньні быццам немаўля
Ўпотай у абшар пытаюсь:

"Як я неспадзеўкі загублюся,
Хто жа Чалавекам застанецца?"
...у вэлюм цемры раптам апрануся
ў час як ветрык дзьме на месяц...

Я сябе губляю. Як быццам
У жыцьці новым апынусь кароўкай.
Смачна есьці траўку, піць вадзіцу.
І паўторыцца ўсё потым зноўку.



Сярэдняя: 5 (4 галасоў)

Спі. Прыстала зрэнка бычыць.
Вушы - чуць, язык - тлумачыць.
Думкі - ўгалаве блудзіць,
Рукі - мацаць, цела - жыць.

Трэба, трэба адпачыць,
Вачкі моцна заплюшчЫць.
Ў бездань галавы тваёй
Хай прытуліцца спакой.

Усё стамілася йснаваць,
Сумаваць, жадаць, кахаць...
Змрочны вэлюм сутарэння
Замалюе аздабленне.

Потым, мабыць, будзе Рай.
Саі, каханка, баю-бай.