Цемная ноч ахінула зямлю,
зоркі на небе яскрава заззялі,
Толькі цябе аднаго я люблю,
Ціха шапну небакраю...
Колькі з табой мы знаёмы былі?
Толькі гады,альбо можа стагоддзі?
Веру -у мінулым жыцці набылі
Нашы з табою кахання пацёркі ...
Колькі разоў сустракаліся мы?
Тут, на Зямлі, ці на іншай планеце...
Чуе душа, што раднымі былі
Ў нашым дзівосным Сусвеце..
У гэтым зямным карагодзе-віры
Знікнуць планеты і зоркі,
Час праляціць, як вада у яры, -
Змые гадоў незлічоныя соткі,
Але я знаю - сустрэнемся мы...