Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Іосіф Бяганскі

Сярэдняя: 5 (1 голас)

Як прыемна паляжаць
Тут у канюшыне,
Пахне мёдам сенажаць,
Ды дурное згіне.

Паглядзець у небасхіл,
Воблакам здывіцца.
І набраца добрых сіл
У тябе, зямліца.

Дай руку і я скажу:
- Будзе нам удача.
На паляні паляжу,
Сердца незаплача.

І цудоўны гэты свет
Тут у ранку маніць,
Канюшынавы букет
Нас с табой дурманіць.

Не касі яе здарма:
Гэта так прыгожа.
Ты ўбачыла сама,
Гэта счасця, Божа!

Пчолкі лётаюць над ёй
Тут блакітна неба
Сёння стала ты маёй
Мусіць так і трэба

Канюшынавы тут рай
І чабечуць птушкі.
Ты прыгожа, так і знай,
Я шапчу на вушка.



Сярэдняя: 4.7 (3 галасоў)

Ты скажы, Галінка,
Як мы будзем жыць?
Ты мая смяшынка,
Трэба даражыць

Кожным днём пражытым,
Кожнаю вясной.
Валасы, як жыта,
У цябе адной.

Вочы з сінявою,
нібы васілёк,
Добра мне с табою,
Чуда матылёк.

Ты сваёй пясчотай,
Ласкай, дабрынёй,
Нібы граеш ноты
Ў душы маёй.



Сярэдняя: 5 (1 голас)

Раніца бадзёра
Сонейкам разбудзіць.
І стаяць азёра,
Лебядзі там кружаць.

І раса на травах,
І касцы ў полі,
І шумяць дубравы,
Хораша на волі.

Галубы ў небе,
Як душа паэта.
І скварцы на глебе
Сустракаюць лета.

Сябра мой, як трэба,
З вудаю, на рэчку.
Дым с трубы ў неба,
Хтосьці паліць печку.

І каровы з ранку
На лугах пасуцца.
Гусі каля ганку
Да вады імкнуцца.

А у полі кветка,
Расцвіла рамонка.
Нібы бэзу ветка,
Мілая старонка!