Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

1908

Сярэдняя: 4.7 (68 галасоў)
Вакол мяне кветкі прыгожа красуюць. Маркотна між іх я хаджу адзінок, Аж бачу - мне сіняй галоўкай ківае Наш родны, забыты ў цяні васілёк. «Здароў будзь, зямляча!» Чуць бачны ў даліне, Панура, нявесела шэпча ён мне: «Ўспамянем, мой дружа, ў багатай чужыне Аб беднай, далёкай сваёй старане». Nike Business


Сярэдняя: 4.1 (3420 галасоў)
Вобразы мілыя роднага краю, Смутак і радасць мая! Што маё сэрца да вас парывае? Чым так прыкованы я К вам, мае ўзгорачкі роднага поля, Рэчкі, курганы, лясы, Поўныя смутку і жальбы нядолі, Поўныя смутнай красы? Толькі я лягу і вочы закрыю, Бачу я вас прад сабой. Ціха праходзіце вы, як жывыя, Ззяючы мілай красой. Чуецца гоман мне спелае нівы, Ціхая жальба палёў, Лесу высокага шум-гул шчаслівы, Песня магутных дубоў... Вобразы мілыя, вобразы смутныя, Родныя вёскі і люд, Песні цягучыя, песьні пакутныя!.. Бачу і чую вас тут.Nike Sneakers