Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Алёна Панасюк

Сярэдняя: 4.3 (4 галасоў)
Не веру, як ты не прасі, Мне ўжо свайго хапіла болю. І ў сэрцы зноў яго насіць Я не хачу, не буду болей. І не дарую я табе, Хоць тут былі і смех, і слёзы, І гэты вечар у мальбе… Усё вяртаць занадта позна… І сэрца плача, як дзіця, І крыўда вочы засцілае, Бо без цябе няма жыцця Але з табой СЯБЕ губляю… Accessories


Сярэдняя: 4.7 (3 галасоў)
Захварэла на грып, ці табою, Ці, наогул, і то, і другое. Думкі скачуць, як блошкі ў сабакі — Не шкада ім зусім небараку. Ды і ў страўніку штось няма ладу: Мабыць, хопіць ужо шакаладу. Ён у горле стаіць, запінае, Кілбасою яго заядаю. Хутка скончыцца ўжо і кілбаска… Што я буду рабіць без прыпасаў? Пазваню, можа, маці, паплачу, Перадала каб зноў перадачу. Тая будзе бурчаць, але скажа: “Пачакай, я у пограбы злажу”. Перадасць ужо мне і салатаў, І гуркоў, памідораў закаткі. Напакуе мне поўную сумку, Што загнецца вадзіцель маршруткі. “Еш, дачушка, усё перадала, Будзе кепска, пішы ці звані”. Пра сябе яшчэ толькі дадала: “Ты да верасня хоць дацягні…” 29.08.2012 Mens Footwear Online


Сярэдняя: 4 (3 галасоў)
Ты да маёй рукі прынік Я бачу свет вачэй тваіх Плыве луна, гарыць начнік Ды цень ад танца надваіх Каб толькі час пайшоў назад Каб зноўку гэта перажыць Нас вечар полымем звязаў А танец наш… Ён будзе жыць Nike Blog


Сярэдняя: 4.3 (3 галасоў)
Я вас знайшла. Ці вы знайшлі мяне Сустрэча адбылася выпадкова Я вас ледзь тузанула за каўнер А вы мяне аблілі кока-колай Далей ужо ідылія пайшла Вы ногі мне ламалі, я вам – рукі Ні ў чым не сумнявалася душа Чаго толькі не зробіш для навукі А потым я адчула нелады Бо нас ужо зацягвала ў смуту І зараз паміж намі гарады, Таму, што вы кахаеце… кампутар! Nike Zoom Vomero 11