Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Алесь Дуброўскі-Сарочанкаў

Сярэдняя: 3.8 (8 галасоў)
Дзень засмажыўся на патэльні тратуара і мітусні. Мы згубіліся, бы ў пустэльні, у сыпучых пясках хлусні. Гэты горад не хоча бачыць свой адбітак у люстры дзён: ён даўно адышоў, няйначай, у гарачкавы доўгі сон. Рассыпаецца ўсіх адценняў па паліцах пустых вітрын нечых жорсткіх вачэй каменне – светлафораў цьмяны бурштын. І здаецца: яшчэ хвіліна – і, паводле пэўных прыкмет, сам рассыплецца на цагліны гэты стомлены, пыльны свет. Лопнуць вены ягоных вулак… От, хутчэй бы ўжо. А хаця ён зусім не благі прытулак. У прыватнасці, ад жыцця. 19–21 лістапада 1993 nike sb


Сярэдняя: 4.1 (11 галасоў)
(Памяці Анатоля Мяснікова) пражываючы дні паміраючы ўночы па шляхах сваіх крочым мы заўсёды адны за дзвярыма сцяна за акном снежань белы і планета знямела бо планета адна бо глыбокае дно ў гэтым вусцішным моры сярод чорнай прасторы нават сонца адно і мільярды гадзін бы маўклівыя воды БОГ самотны заўсёды БОГ заўсёды адзін Jordan sneakers