Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Алесь Ермаковіч

Сярэдняя: 4.5 (4 галасоў)
Думкі і мары не спяць у галаве, Хочацца ім на свабоду. Мне не ўсцішыць кахання к табе, Дай мне адчуць асалоду. Дай пацалунка салодкі прысмак, Дай мне надзею і шанец. Што я пішу, я звычайны юнак, І каля скроні твой палец. Ты мне казала: «Мы проста сябры, Мне не патрэбна каханне, Не сустракай мяне больш на двары, І не чакай больш да рання». Я разумеў увесь сэнс гэтых слоў, Цяжка паддацца падману, І гэтым думкам пра добрых сяброў, Іншым ніколі не стану. Як патушыць той балючы касцёр, Што ў душы маёй тлее? Як мне зрабіць, каб знянацку памёр, Той, хто ў ва мне так хварэе? Мне не патрэбны пакуты і боль, Вера і мары пра лепшае. Я адпушчу ўсе пачуцці з табой, Ты не была ў мяне першая. Але такое было ўпершыню, Калі глядзеў у твае вочы, Мог у той момант я чуць цішыню, Бачыць скрозь цемру ўночы. Цалкам тануў у тваіх сініх вачах, І забываў усе словы, Зраніцы хоць я і быў на нагах, Не адчуваў з табой стомы. Вось і прайшоў гэты час дарагі, Я перажыў сваю страту, ТАК разыходзяцца шчасця шляхі, Кожны ідзе ў сваю хату. Nike Air Max