Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Аляксандр Баравы

Сярэдняя: 4.3 (12 галасоў)
Што тварыцца з вамі, людзі? Дзе ваш сорам? Гонар дзе? Што зрабілася з краінай, У якой вы жывяце? Дзе сцяг продкаў вы падзелі? Мова родная дзе? А? Вы нашто яе ганьбіце, Кажаце “колхозная”. А на ёй пісаў Купала, Вершы добрыя складаў, Мову ён кахаў як маці, Усё жыццё сваё аддаў. Вы забылі сваіх продкаў І “Пагоню”, мову, сцяг... Я жыву ў сваёй краіне, Але думка, што у гасцях. Што тварыцца з вамі людзі? Дзе ваш сорам? Гонар дзе? Што зрабілася з краінай, У якой вы жывяце? Boots


Сярэдняя: 4.1 (14 галасоў)
Я - беларус. Я ганаруся Сваёй гісторыяй, людьмі, І тым, што тут я нарадзіўся, Што прадзеды мае жылі. Я ганаруся кожным дрэвам І кожнай рэчкай, што бяжыць, Зялёным лугам, чыстым небым, Расой, што на траве блішчыць. Жыву я там, дзе жыў Скарына, Дзе Радзівіл калісьці жыў, Дзе нарадзіўся Каліноўскі, Што за людзей сябе згубіў. Бо ён любіў сваю краіну, Заўсёды шчасця ёй жадаў І сцяг наш родны і прыгожы Ён супраць гадаў падымаў... А што ж цяпер у нас тварыцца? Дзе сцяг падзелі? Мова дзе? Вы нават сорам пагублялі, Знайсці не можаце нідзе. Air Jordan II High