Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

2004

Сярэдняя: 4.3 (12 галасоў)
Анёл жыцця майго, Мая пясчотная лілея, Адаграваеш сэрца ты маё, Дрыжачым позіркам ірдзея... Размахі вольных валасоў Па ветру крыламі шапочуць, Узлятаюць увысі, зноў у дол, Праменне зловячы, стрыгочуць. А воч блакітны абразы, Бязконцых думак рэчкаю спавіты. О, як яны пылаюць полымем любві І як дрыжаць, слязой заліты... Сціскае боль у сэрцы зноў, Як толькі пыл былога ўзвее... Анёл жыцця, мая любоў, Мая сцюдзёна архідэя... Air Jordan IV 4 Retro Snake Skin


Сярэдняя: 3 (1 голас)
Дрэвы лісце паскідалі, Адляцелі ў вырай птушкі, Дождж ліе без перапынку. Хутка снег на землю ляжа, І мароз скуе бранёю Воды рэк і вадаёмаў, Адмысловымі узорамі Размалюе вокны спраўна… -Вунь, глядзі, і дзеці ў санках Спрытна з горкі пакацілі, Лоўка лепяць бабу з снега, І кідаюцца сняжкамі… Вось і я, здаецца б, скінуў Цяжар год і разам з дзецьмі Пакаціўся з горкі ў санках. А пасля, скачаны ў снезе, У дом з’явіўся перад маці, І яна б мне вымаўляла, Так, нязлосна, для парадку, І паіла смачным чаем… Nike Phantom Vision


Сярэдняя: 4.6 (5 галасоў)
Будзь беларусам Не пад прымусам Будзь беларусам Па сэрца жаданнi Хай цябе ўлады Стpашаць землятрусам Ўсё пераможаш Сваiм ты каханнем Ўсё пераможаш ты Сэрца любоў’ю Словам бацькоўскiм Дзедавай звычкай Родным парогам Родным прыслоў’ем Чыстай з дзяцiнства Сумлення крынiчкай Будзь беларусам, а не расейцам Гаспадаром на зямлi сваёй долi Жнi усё тое, што дзед твой пасеяў А ён бяз сэнсу не сеяў нiколi Стань беларусам, будзь беларусам Моцным, упэўненым i працавiтым Ў сэрцы трымай ты Хрыста Iiсуса Ён быў за праўду натоўпам забiты Будзь беларусам, шануй сваю мову Ёй размаўляй ў неспрыяльных варунках Ведаю я, што перамога Абавязкова На нашым рахунку Adidas sneakers


Сярэдняя: 4.6 (21 голас)
Усьцерушыла восень пахкім ветрам Хмары па-над шэраю ракою, Стому прэч адкіну разам зь летам І ўскудлачу валасы рукою Назьбіраю абярэмак лісьця - Жоўтага, духмянага, п'янкога, І не будзе з восені мне выйсьця, І паселіцца ў душы маёй трывога Рукі ўскінуўшы у шэрае бяздонне, Начапляю павуціння ў пальцы, Дагарае мой апошні жнівень У вервсьнёўскім звар'яцелым танцы Адлятаюць прэч маланкі лета, Час прыйшоў дажджоў, самотных, ціхіх, Хай малыя восеньскія беды Мне заменяць леташняе ліха. Nike Air Flight Huarache