Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Андрэй Александровіч

Сярэдняя: 4.6 (19 галасоў)

Адгукніся слова слову,
Песняй-гуслямі зайграй.
Як падковай
Каляровай
           азарыўся небакрай.
 
Адгукніся ліст лісточку
У абуджаным бары.
Ля крыніцы
З маладзіцай
           я сустрэўся на зары.
 
Адгукніся сэрца сэрцу
Весялей і гарачэй.
Нечакана
Палымяны
           палюбіў агонь вачэй.
 
Адгукніся шчасце шчасцю,
Песням радасці ўзлятаць.
Сэрцам чую:
З ёй пайду я
           нашу будучыню зваць.

Nike Shox Avenue 803


Сярэдняя: 3.9 (10 галасоў)
Як маленькую сяброўку, Ляльку любіць Лена. Грэбнем чэша ёй галоўку. I мые сукенку. То пагушкае на ручках, То пацешыць байкай —. Як у лесе у дрымучым Заблудзіўся зайка. Ляльцы ловіць матылёчка. Шапачкай сваёю. Праз шнурочак-паясочак Скача перад ёю. Спаць паклаўшы паміж кветак У цянёк духмяны, Ёй з пясочку шмат катлетак Напячэ румяных. За турботамі, за працай Так і дзень мінае, А самой пазабаўляцца Часу не хапае.Air Jordan IV 4 Retro Denim