Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Апошнія водгукі

Вашыя сябры тут!

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Адгукніся

Сярэдняя: 4.5 (6 галасоў)

Адгукніся слова слову,
Песняй-гуслямі зайграй.
Як падковай
Каляровай
           азарыўся небакрай.
 
Адгукніся ліст лісточку
У абуджаным бары.
Ля крыніцы
З маладзіцай
           я сустрэўся на зары.
 
Адгукніся сэрца сэрцу
Весялей і гарачэй.
Нечакана
Палымяны
           палюбіў агонь вачэй.
 
Адгукніся шчасце шчасцю,
Песням радасці ўзлятаць.
Сэрцам чую:
З ёй пайду я
           нашу будучыню зваць.



Іншыя вершы аўтара