Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Андрэй Кувік

Сярэдняя: 5 (3 галасоў)

Мінаю школьны двор …І падалося,
Што нехта кліча, азірнуўся – не…
Чамусці сумна стала, сэрца просіць
Каб запыніўся, глянуў як раней…
Эх, торбу стаўлю, цераз плот махнуў.
Вось і прыйшоў я да цябе ў госці…
А помніш, абяцаў, што не міну
Зайду наведаць, не з нагоды, проста…
Ну што маўчыш? Я ведаю , чакала…
Вунь ганак дошкамі паспеў пагніць…
А нам усе некалі, усе часу мала
Зайсці, хоць пяць хвілін пагаманіць…
Далоняй правяду па родным сценам,
Спіною прытуліўся і стаю…
Вось так бы і стаяў, ды дзе нам….
Шукаем счасця ў чужым краю.
Ну вось і ўсе, пайду ўжо, бывай…
Наведаў…Наталіўся…Хопіць…
Як жыць далей? Як некалі – парай.
Бо я ўсе той жа для цябе - няўмелы хлопец,
Што дваццаць год таму ішоў у свет.
Не ведаўшы ніводнае дорогі.
Цыпер ужо бацька, хутка буду дзед.
Стаю падлеткам ля твайго порага…
Яшчэ дзіцячыя абудзяць галасы
Цябе ў верасні, як і раней, бывала,
Прабач, што быў табе не родны сын
Даруй, што доўга так мяне чакала…



Сярэдняя: 5 (1 голас)

Сапраўднаму настаўніку.
Быць сапраўдным настаўнікам - праца даволі цяжкая.
І не кожны гатоў да канца той сцяжынкай ісці.
Аддаваць свае сэрца на цацкі ў дзіцячую зграю,
Разумець, дараваць, над сабою бязмежна расці.
Быць сапраўдным настаўнікам – вельмі складаная праца.
Кавалем для дзіцячых, яшчэ не забруджаных душ
Дык навошта жыцце на дарэмнае нешта растраціць?
Лепш дзіцячых усмешак набраць у сівы капялюш.
На палесскай зямлі шмат выдатных было педагогаў.
Кожны ў памяці месца займае з пашанай свае.
Не забылі іх мы, не забудуць і нас, дзякуй богу.
Бо сапраўдны настаўнік – прызванне твае і мае.
У дапамозе знаемым, чужым не адмовіў ніколі.
Працаваў не за грошы, у ліхія цяжкія гады.
Не шукаў, дзе цяплей, альбо іншае, лепшае долі.
Заставаўся заўседы ў дзіцячых вачах маладым.
Быў шырокі душою і шчодры як у верасні поле.
Не цураўся ніколі сваёй і суседскай бяды.
Нават цетку з касою сустрэў, як патрэбна, у школе
За старэнькаю партаю так і заснуў назаўжды.